Польскі сенатар: Расейскае эмбарга не надта адаб’ецца на Польшчы



500 мільёнаў еўра могуць не атрымаць польскія фермеры з-за расейскага эмбарга на польскія харчовыя прадукты, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы. У Бруселі міністр Марэк Савіцкі вядзе перамовы наконт магчымай кампенсацыі.

Ці могуць расейскія санкцыі значна паўплываць на польскую гаспадарку? Паводле эканаміста, сенатара Марэка Бароўскага, эмбарга закране некалькі сотняў садоўнікаў, але ў маштабе ўсёй гаспадаркі гэта малаадчувальны працэнт:

– З пункту гледжання гаспадаркі Польшчы гэта таксама страты, не вялікія 0,2-0,3% ВУП, якія пасля можна кампенсаваць. Я лічу, што гэта не вялікая страта для такой краіны, як Польшча. Калі ідзе пра Расею, то там цяпер адбываецца такое нацыяналістычнае шаленства, пра якое мы ведаем з гісторыі іншых краін.

Марэк Бароўскі адзначае, што ўводзячы санкцыі Брусель павінны быў прадбачыць магчымую рэакцыю Масквы і падрыхтавацца да санкцый у адказ. Самае важнае, адзначае ён, што Расеі гэтым разам не ўдалося падзяліць Еўразвяз і ЗША ў пытанні абароны права Украіны на самастойнасць.

Беларускае Радыё Рацыя