Польскі ўрад абвясціў пачатак Нацыянальнай праграмы прышчэпак



У Польшчы на працягу сутак зарэгістравана 13 239 новых выпадкаў каронавіруса, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. З учорашняга дня памёр 531 інфікаваны чалавек, 19853 выздаравелі.

Перад Калядамі ўрад прыме далейшыя рашэнні ў справе супрацьэпідэмічных абмежаванняў. Аднак, як патлумачыў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі, нягледзячы на памяншэнне колькасці інфекцый і хворых на 100 тысяч жыхароў, цяперашнія правілы бяспекі дзейнічаюць да Каляд.

Акрамя таго, пачаўся набор медыцынскіх пляцовак у Нацыянальную праграму вакцынацыі супраць SARS-CoV-2. Сёння польскім урадам абвешчаны пачатак Нацыянальнай праграмы прышчэпак.

Усяго ў Польшчы павінна быць створана каля 8 тысяч такіх пунктаў, па адным у кожным муніцыпалітэце. Працэс вакцынацыі плануецца пачаць у другой палове студзеня.

polskieradio.pl

Фота: rp.pl