Польскі ўрад пастанавіў пабудаваць сцяну на мяжы з Беларуссю



Рада міністраў Польшчы прыняла праект закона аб пабудове абарончых аб’ектаў на дзяржаўнай граніцы, які прапанавала Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Пра гэта стала вядома напярэдадні вечарам. Як напісаў у Twitter міністр Марыюш Камінскі, праект прадугледжвае стварэнне “саліднай, высокай перашкоды, абсталяванай сістэмай маніторынгу і дэтэктарамі руху”. Праект закона накіравалі ў Сейм. Паводле міністра, такое забеспячэнне граніцы ўжо апраўдала сябе ў іншых краінах як выніковы спосаб змагання з нелегальнай міграцыяй. Гэты закон мае даць юрыдычную падставу для інвестыцыі на дзяржаўнай граніцы. Інвестарам мае выступіць Straż Graniczna.

Як паведаміла польскае прэсавае агенцтва PAP, са жніўня Straż Graniczna выявіла больш за 16 тысяч спроб нелегальнага перасячэння граніцы, у тым ліку 5 тысяч спроб – у кастрычніку. Ва ўсіх асяродках Straży Granicznej цяпер знаходзіцца каля паўтары тысячы мігрантаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © AFP 2021 / PATRICK T. FALLON