Польскі ўрад рыхтуе стратэгію вакцынацыі



Польскі ўрад рыхтуе стратэгію вакцынацыі, інфармуе Dziennik Gazeta Prawna. Дзеянні дзяржавы ўпісваюцца ў глабальную тэндэнцыю.

За апошнія тыдні, пасля таго як некалькі кампаній абвясцілі аб поспехах працэсу вытворчасці эфектыўнай вакцыны, урады краін Еўразвязу пачалі масава замаўляць дозы вакцыны, а таксама неабходныя інструменты, як шпрыцы і іголкі.

Дзяржаўнае Агенцтва матэрыяльных запасаў Польшчы плануе набыць каля 100 мільёнаў штук абсталявання. Вакцынацыя ў Польшчы не будзе абавязковай, аднак дзяржагенцыі плануюць арганізаваць акцыю інфармавання пра пазітыўныя вынікі прышчэпак. Распаўсюдам і лагістыкай маюць заняцца лакальныя адміністрацыйныя структуры, больш азнаёмленыя з інфраструктурай, даступнай для вакцынацыі.

Паводле рэкамендацый, пасля прышчэпкі чалавек павінен знаходзіцца пад наглядам хвілін 30. Таму неабходны доступ да будынкаў, якія могуць змяшчаць адначасова шмат людзей для таго, каб забяспечыць хуткі і кантраляваны працэс.

Беларускае Радыё Рацыя