Польскі ўрад з 20 красавіка аслабіць умовы каранціну



Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Змякчэнне абмежаванняў будзе ўведзена толькі ў раёнах, дзе няма верагоднасці хуткага колькаснага росту тых, хто заражаны каронавірусам.

На першым этапе з бліжэйшага панядзелка ў прыватнасці плануецца адкрыццё лясоў і паркаў за выключэннем дзіцячых пляцовак.

На другім – адкрыццё будаўнічых крамаў па выходных, адкрыццё шэрагу культурных устаноў – бібліятэк, музеяў і мастацкіх галерэяў.

На трэцім этапе – адкрыццё цырульняў і салонаў прыгажосці – у новым санітарным парадку, адкрыццё крам у гандлёвых цэнтрах – з абмежаваннямі.

Даты ўступлення ў сілу 2, 3 і наступных этапаў будуць вызначацца згодна з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Беларускае Радыё Рацыя