Польскія фермеры атрымаюць фінансавую дапамогу
Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель абвясціў у Беластоку планы фінансавай дапамогі фермерам. З-за афрыканскай чумы свіней з 2014 года цэны на сьвініну моцна зьнізіліся. На сустрэчы з падляшскімі сялянамі Юргель сказаў, што дапамогу атрымаюць гаспадары, якія прадавалі свініну са жніўня да снежня 2016 года.
– 1 злоты даплаты будзе пры вазе свіной тушы да 93 кг, 1,5 злотых – пры вазе ад 93 да 105 кг і 2 злотыя – пра вазе большай за 105 кг.
Кампенсацыю атрымаюць таксама гаспадары, якія не парушаюць нормаў Еўрапейскай камісіі ў дачыненні да гадоўлі свіней. Спецыяльная група Еўракамісіі ўжо з сакавіка будзе правяраць усе гаспадаркі ў Польшчы. Да гэтай пары ў Польшчы выяўлены 23 асяродкі афрыканскай чумы свіней.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота strzelecopolski.pl
