Польскія фермеры атрымаюць кампенсацыю за страты ў мінулым годзе
Дапамога ў засушлівы перыяд. Агенцтва рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Польшчы аднавіла выплаты дапамогі для фермерскіх гаспадарак, якія пацярпелі ад засухі ў мінулым годзе. А таксама ад ураганаў, граду, навальніц, веснавых замаразкаў або паводкі, – паведамляе прэс-служба Агенцтва.
На працягу чатырох дзён на рахункі фермераў Агенцтва пералічыла чарговыя 93 мільёны злотых. Агульная сума сродкаў – гэта 280 мільёнаў злотых. Іх выплачваюць па меры паступлення на рахункі Агенцтва. Адзначым, што пасля леташняй засухі фермеры краіны склалі 355 тысяч унёскаў на атрыманне кампенсацыі на суму, якая перавышае 2,3 мільярды злотых.
Сёлета вясна надзвычай засушлівая. Фермерам зноў давядзецца лічыць свае страты.
Беларускае Радыё Рацыя