Польскія фірмы адрамантуюць ва Украіне дарогі да памежных пераходаў
Тэндэры на дарожна-рамонтныя работы ва ўкраінскай памежнай зоне выйгралі кампаніі Drog-Bud i UNIBEP. Агульная працягласць дарог, што будуць рамантавацца палякамі, складае 140 км, яны вядуць ад польска-ўкраінскіх пунктаў пропуску.
Праект павінен быць рэалізаваны на працягу двух гадоў.
Міністр транспарту Польшчы Славомір Новак перакананы, што гэта лепшы прыклад таго, як яны павінны развівацца адносіны паміж Польшчай і Украінай.
Польшча прыняла рашэнне аб выдзяленні Украіне урадавага крэдыту ў памеры да 10 мільёнаў еўра у 2015 годзе. Ён прызначаны на фінансаванне мадэрнізацыі дарожнай інфраструктуры межаў, а таксама на будаўніцтва польска-украінскіх памежных пераходаў. У дамове паміж урадамі Польшчы і Украіны была замацаваная умова, што 60 адсоткаў тавараў і прац фінансуецца польскім бокам, а 40 адсоткаў — украінскім.
Беларускае Радыё Рацыя
