Польскія і беларускія артысты заспявалі „Муры”
Польскія і беларускія музыкі – у падтрымку Беларусі. Паводле ініцыятывы парталу Onet.pl яны супольна заспявалі знакамітыя „Муры” Яцка Качмарскага. Вялікую падтрымку праекту аказала вакалістка гурта Ilo&Friends, Ілона Карпюк, аўтарка праграмы „Словы з музыкай” на хвалях нашага радыё.
Польскія і беларускія музыкі – у падтрымку Беларусі. Паводле ініцыятывы парталу Onet яны супольна заспявалі знакамітыя “Муры” Яцка Качмарскага. Вялікую падтрымку праекту аказала вакалістка гурта Ilo&Friends, Ілона Карпюк, аўтарка праграмы “Словы з музыкай” на хвалях нашага радыё.“Мы ня можам заставацца абыякавымі да падзей у Беларусі, таму паводле ініцыятывы Onetu створаны кліп як выказванне падтрымкі грамадзянам Беларусі ў час напружанай палітычнай сітуацыі. Мы запрасілі музыкаў як з Польшчы, так і з Беларусі, якія супольна выканалі гэтую незвычайную песню ў дзвюх моўных версіях”, – адзначаюць ініцыятары праекту. Сярод беларускіх музыкаў паўдзельнічалі Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Казлоў, Станіслаў Мытнік і яго гурт Akute, і беларуска з Падляшша Ілона Карпюк.
