Польскія кур’ерскія фірмы не маюць жадаючых працаваць
Ёсць рызыка, што ў перадсвяточны час замоўленыя па пошце ці кур’ерам пакупкі не будуць дастаўленыя своечасова. Больш за палову працадаўцаў маюць клопаты з пошукам сезоннымі працаўнікоў на калядны перыяд.
Даследаванні інстытуту Keralla Research сведчаць, што прынамсі 1/3 фірм у Польшчы скардзіцца на праблемы, звязаныя з пошукам працоўных рук. Паводле парталу money.pl, некалькі фірм, якім перад святамі больш за ўсё неабходныя працаўнікі, лічаць, што сітуацыя можа быць сур’ёзнай.
«Для нас гэта цалкам новая сітуацыя. Цалкам іншая, чым год назад. Няма жадаючых працаваць, а патрэбна шмат працоўных рук», – гавораць у адной з фірм. У кур’ерскай фірме InPost адзначаюць, што праблема з пошукам кур’ераў доўжыцца ўжо некалькі месяцаў. Там мяркуюць, што галоўная прычына ў нізкім беспрацоўі і зарабковай іміграцыяй палякаў.
Некалькі дзён таму Amazon Polska агучыў, што шукае больш за 10 тысяч дадатковых працаўнікоў на святочны перыяд. Працаўнікоў шукае таксама пошта, дзе патрэбныя каля тысячы чалавек для сезоннай працы.