Польскія мытнікі стварылі аплікацыю „Granica”
Польскія мытнікі стварылі бясплатную аплікацыю „Granica” для Android, iPhone і Windows Phone, якая дапаможа ў перасячэнні мяжы. Аплікацыя перадае інфармацыю пра актуальную сітуацыю на памежных пераходах з Беларуссю, Украінай і Расеяй.
Дзякуючы ёй, сярод іншага, можна даведацца пра даўжыню чэргаў, сярэдні час чакання на мяжы, кажа прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі:
– Гэтая аплікацыя дазваляе атрымаць інфармацыю пра даўжыню чэргаў і сярэдні час чакання на мяжы, прагнозы змены гэтага часу ў бліжэйшыя гадзіны. Яна таксама дае магчымасць планавання і выбару найбольш зручнага памежнага перахода. Гэта аплікацыя даступная на мабільных прыстасаваннях з найбольш папулярнымі аперацыйнымі сістэмамі, аплікацыя бясплатная. Поўная інфармацыя знаходзіцца на нашым сайце, а таксама на сайце www.granica.gov.pl, там ёсць спасылка на месцы, дзе гэтыя аплікацыі можна спампаваць.
Мабільная аплікацыя „Granica” мае таксама і беларускамоўную версію.
[Not a valid template]
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя