Польскія мытнікі выкрылі кантрабанду ў 90 тыс. пачак цыгарэт



Самая вялікая кантрабанда цыгарэт у гісторыі памежнага перахода ў Семяноўцы выкрытая супрацоўнікамі Падляшскай мытнай службы. 90 тыс. пачак цыгарэт, прыблізны кошт якіх складае больш за 1 млн злотых, мытнікі выявілі ў вагонах з цэментам.

article (1)

Падчас кантролю цягніка, які ехаў з Беларусі ў Польшчу, мытнікі заўважылі пашкоджаныя замкі люкаў на трох вагонах, у якіх паводле дакументаў павінен быў знаходзіцца цэмент.

article (2)

Пасля адкрыцця загрузачнага люка і ўвядзення зонда ў цэмент, на дысплеі прылады з’явіліся скрыні абгорнутыя ў чорны цэлафан. Як высветлілася, у іх былі беларускія цыгарэты.

article (3)

Усяго мытнікі з Семяноўкі знайшлі ў трох вагонах з цэментам 90 тысяч пачак цыгарэт, арыентыровачны рынкавы кошт якіх перавышае 1 мільён злотых.

article

Па факце кантрабанды цыгарэт Мытная служба пачала расследаванне, якое вядзецца пад кіраўніцтвам пракуратуры ў Гайнаўцы. Былі дапытаныя машыністы цягніка. Супрацоўнікі мытні высвятляюць паходжанне цыгарэтаў і да каго яны павінны былі трапіць.

За такую вялікую кантрабанду цыгарэт пагражае пазбаўленне волі да 10 гадоў.

bialystok.scelna.gov.pl