Польскія мытнікі выкрылі кантрабанду вартую 9 мільёнаў злотых



Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі спынілі на польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы фуру, якая паводле дакументаў, павінна была перавозіць палеты з дошкамі.

Падчас агляду грузавіка, якому папярэднічала праходжанне рэнтгену, высветлілася, што ў прычэпе ў спецыяльна падрыхтаваных скрынках, якія імітуюць паддоны з дошкамі, была схавана кантрабанда цыгарэт.

Яго разгрузка і дакладны падлік занялі суткі. Усяго ў грузавіку, якім кіраваў 28-гадовы беларус, знаходзілася 600 тысяч пачак цыгарэт на суму амаль 9 мільёнаў злотых. 

У дачыненні да кіроўцы пачата расследаванне, якое кантралюецца раённай пракуратурай Саколкі. Суд пастанавіў часова арыштаваць мужчыну на тры месяцы.

За такую ​ колькасць кантрабанды цыгарэт яго могуць пазбавіць волі на тэрмін да 10 гадоў.

podlaskie.kas.gov.pl