Польскія памежнікі атрымалі сучасную тэхніку для назірання за мяжой
Польскія памежнікі атрымалі 13 машын для назірання. Кошт аднаго аўтамабіля складае больш за 370 тысяч еўра. Машыны будуць задзейнічаныя як на мяжы з Беларуссю, так і Расеяй, і Украінай. Яны абсталяваны высокаадчувальнымі камерамі.
Як паведамляе польская памежная служба, за апошнія суткі 243 мігранты спрабавалі незаконна перайсці мяжу з Беларусі. Памежная служба затрымала восем чалавек. Функцыянеры таксама затрымалі трох замежнікаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.
Як паведамляе на сваёй старонцы ў Твітэры Польская памежная служба, на фотаздымках, выяўленых на тэлефонах затрыманых нелегалаў, відаць, што яны едуць у Беларусь у якасці турыстаў, на працягу некалькіх дзён наведваюць сталіцу гэтай краіны, а затым перавозяцца да польскай мяжы, якую спрабуюць перасекчы незаконна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: www.podlaski.strazgraniczna.pl