Польскія памежнікі на мяжы з Беларуссю захварэлі на каронавірус
Адчыніўся мадрыдскі музей Прада. Польскія памежнікі на мяжы з Беларуссю захварэлі на каронавірус. Пра што яшчэ пішуць газеты розных краін пра пандэмію, даведаемся ў аглядзе Кастуся Багушэвіча.
Дзевяць памежнікаў на польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы Падляшскага ваяводства інфікаваныя каронавірусам. Яны тэрмінова пераведзены на ізаляцыю. У памежнікаў не назіраецца сур’ёзных сімптомаў захворвання і яны хутка павінны акрыяць. Яшчэ 35 супрацоўнікаў памежнага пераходу ў Кузніцы знаходзяцца на каранціне, праводзіцца праверка. Сярод калектыву было праведзена больш за 30 тэстаў на каронавірус, іх вынікі пакуль невядомыя. Пераход у Кузніцы, нягледзячы на ўспышку эпідэміі сярод памежнікаў, функцыянуе нармальна. Інструктаж праводзіцца планава, ніякіх перашкод няма. Ужо даўно памежнікі працуюць у зменнай сістэме. Іх праца арганізавана такім чынам, каб вартавыя не перасякаліся адзін з адным, перадае Польскае радыё.
Немагчыма не шукаць артыкулаў пра Бразілію. Адна з самых пацярпелых краін ад каронавірусу, дзе пандэмія вельмі шчыльна звязаная з палітыкай, мабыць, больш, чым у іншых месцах свету. У краіне хутка павялічваецца змрочная статыстыка каронавірусу, колькасць ахвяр — 41 828. Бразілія цяпер займае другое месца ў свеце. Але, здаецца, яе лідару ўсё роўна мала — ці, прынамсі, такое ўражанне, што ён з задавальненнем адлюстроўвае сітуацыю, піша карэспандэнт ВВС па Паўднёвай Амерыцы Кэці Ўотсан з горада Сан-Паўлу. З самага пачатку прэзідэнт Жаір Балсанару ў сваіх прамовах заніжаў небяспеку вірусу. У пачатку крызісу ён некалькі разоў хадзіў на тэлевізійныя эфіры, называючы гэта невялікім грыпам і абвінавачваючы СМІ ў істэрыі. Ён не планаваў тэлевізійнага звароту некаторы час, магчыма, не жадаючы, каб яго заглушылі гукі пратэстоўцаў. Але пры адсутнасці публічных трансляцый праява непачцівасці да ахвяр працягваецца, нават у час калі людзі хаваюць сваіх памерлых у братніх магілах у Амазоніі, а бальніцы ў некаторых раёнах ужо не спраўляюцца з колькасцю хворых. На пытанне пра колькасць загінулых у красавіку Балсанару адказаў надзвычай груба: „Я не капальнік магіл”. Праз тыдзень яго папрасілі даць каментар, калі Бразілія пераўзышла па колькасці смяротных выпадкаў Кітай, на што ён адказаў „І што?”. Яго пасланне засталося нязменным — губернатары штатаў паступілі неасэнсавана пры ўвядзенні каранцінных захадаў, а шкода для эканомікі будзе большай за наступствы самога віруса. „Уся ягоная стратэгія вельмі ясная”, — кажа Олівер Стуэнкель, прафесар па міжнародных адносінах Фонду „Гетуліа Варгас” у Сан-Паўлу.
„Ён не хоча, каб яго разглядалі як чалавека, які звязаны з найгоршым эканамічным крызісам у гісторыі Бразіліі. Ён вырашыў не браць на сябе адказнасць, бо бачыць у гэтым свой найлепшы шанец застацца на пасадзе.
Штодня памірае больш за 1000 чалавек, але палітыкі адкрываюць краіну. Серферы вярнуліся на пляжы ў Рыа, і на гэтым тыдні ў Сан-Паўлу зноў запрацавалі крамы і гандлёвыя цэнтры, пры гэтым каранцін у самым буйным горадзе Бразіліі падоўжаны да канца месяца. Тут паўстае пытанне: дык хто пойдзе ў крамы, якія зараз адчыняюцца? Гэта незразумела і трывожна.
Пасля трох месяцаў закрыцця славуты мадрыдскі музей Прада зноў адкрыты для наведвання. Сярод найбольш важных пастаянных выстаў, з абноўленай выставачнай экспазіцыяй, створанай у перыяд каранціну, шэдэўры іспанскіх, фламандскіх і італьянскіх мастакоў. Цырымонію адкрыцця прывіталі каля чвэрці штодзённых наведвальнікаў звычайнага перыяду, а гэта каля 2 тысяч чалавек. Сярод шчасліўчыкаў першым замежным «турыстам» стаў пасол Італіі Рыкарда Гуарылья, нядаўна прызначаны на працу ў Мадрыд. У профілі Твітэру пасольства Італіі гаворыцца, што пасол наведаў Прадо, а таксама музей каралевы Сафіі, дзе яго сфатаграфавалі перад Гернікай, шэдэўрам Пікаса супраць іспанскай вайны. Мы знаходзімся побач з Іспаніяй у гэтай фазе паўторнага адкрыцця і чарговай сустрэчы”, — напісаў пасол у сацыяльнай сетцы.
Агляд сусветнай прэсы падрыхтаваў Кастусь Багушэвіч.