Польскія памежнікі напужалі вадамётам агрэсіўных мігрантаў
15 гадоў таму
Група мігрантаў на польска-беларускай мяжы кідала камяні ў польскіх памежнікаў, але хутка супакоілася, убачыўшы вадамёт.
Яго нават не давялося прымяняць, паведамляе памежная служба Польшчы.
Інцыдэнт адбыўся ў Дубічах-Царкоўных. Група з каля 60 мігрантаў на беларускім баку паводзіла сябе агрэсіўна і кідала камяні ў польскіх памежнікаў. На месца здарэння прыбыў вадамёт. Убачыўшы яго, мігранты адышлі ў глыб беларускай тэрыторыі.