Польскія памежнікі прадухілілі 470 спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі
Колькасць нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў Польшчу, зменшылася ў параўнанні з пачаткам тыдня. Польскія памежнікі паведамляюць, што за аўторак спрабавалі перайсці мяжу 470 чалавек.
У панядзелак памежнікі Польшчы спынілі 605 мігрантаў.
У кастрычніку на польска-беларускай мяжы было прадпрынята 6,7 тысяч спроб незаконнага пераходу, а з пачатку года — 18,3 тысячы.
На мінулым тыдні ў МЗС Польшчы з-за міграцыйнага крызісу выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. У Варшаве перакананыя, што Мінск садзейнічае мігрантам, якія імкнуцца трапіць у ЕЗ. Беларускі бок гэта адмаўляе.