Польскія памежнікі прадухілілі за суткі 218 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы
Учора памежная служба Польшчы зафіксавала 218 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Усе спробы былі прадухілены. Шэсць чалавек былі арыштаваныя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы: двое грамадзян Сірыі з нямецкімі візамі на жыхарства, двое грамадзян Польшчы і грамадзяне Азербайджана і Беларусі.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю далёкая ад стабільнай. Ён прызнаў, што калі гэта не зменіцца, то, клапоцячыся пра бяспеку Польшчы, будзе апраўдана працягваць прымяненне існуючых надзвычайных мер у памежнай зоне.
Павал Яблоньскі ў эфіры „Польскага радыё 1” заявіў, што Міністэрства замежных спраў адсочвае сітуацыю ў краінах, дзе Менск можа шукаць мігрантаў, якія будуць прывезены ў Беларусь. Як ён запэўніў, міністэрства прымае меры, каб гэтага не дапусціць.
Намеснік міністра Яблоньскі нагадаў, што Польшча падтрымлівае бежанцаў у іарданскіх лагерах, а таксама арганізацыі, якія дзейнічаюць на месцы. Ён выказаў надзею, што гэтыя дзеянні будуць ацэнены і блізкаўсходнія партнёры разумеюць польскія аргументы.
«Дзякуючы гэтаму мы можам разлічваць на добрае супрацоўніцтва і партнёрскі падыход з боку ўладаў Іарданіі», – дадаў ён.
Foto: PAP/Artur Reszko