Польскія памежнікі скарацілі пропуск грузавых машын



Польскія памежнікі скарацілі пропуск цяжкагрузаў на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта кажуць у Дзяржаўным пагранкамітэце Беларусі.

Павольней за ўсё працавалі на памежным пераходзе Баброўнікі (Бераставіца). Тут, па дадзеных беларускага ДПК, з пятніцы па нядзелю аформілі толькі 18% ад нормы пропуску.

У пункце пропуску Кукурыкі (Казловічы) польскія службы аформілі 52% грузавікоў.

Праблемы ёсць і на мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой. Там у Еўразвяз прапусцілі ўсяго 61 і 52 працэнты грузавікоў ад нормы адпаведна. Акрамя таго, перад усімі пунктамі пропуску на межах з краінамі ЕЗ у выхадныя стаялі і чэргі з легкавых машын.