Польскія памежнікі стварылі пуцяводнік пра тое, як хутчэй перасекчы мяжу
У пачатку ліпеня памежная і мытная службы Польшчы ўвялі новую паслугу, якая дазваляе вандроўніку падрыхтавацца да розных фармальнасцяў у час памежных даглядаў.
Віртуальны пуцяводнік “Як перасекчы граніцу” – гэта інтэрактыўны сайт, які правядзе кожнага праз выбраны памежны пераход, з указаннем дакументаў і неабходнай інфармацыі для памежнага і мытнага даглядаў, час чакання ў пункце пропуску, сярэдні час чакання на зялёным і чырвоным каналах.
Пуцяводнік актуальны для ўсіх відаў транспарту. Сайт адкрываецца і працуе на польскім мове, але можна выбраць расейскую, нямецкую або ангельскую.
