Польскія памежнікі затрымалі 13 нелегальных мігрантаў
За апошнія суткі польскія памежнікі затрымалі 13 нелегальных мігрантаў, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Пяць чалавек было затрымана 6 лютага, яшчэ васьмярых затрымалі пасля паўночы ў раёне памежнага пасёлка Чарэмха. Затрыманыя ў Чарэмсе – грамадзяне Ірака.
