Польскія памежнікі затрымалі 85 мігрантаў на мяжы з Беларуссю



Польскія памежнікі затрымалі 85 мігрантаў на мяжы з Беларуссю за 10 сакавіка. Па інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, гэта самая вялікая колькасць затрыманых з пачатку года.

Ноччу 11 сакавіка памежнікі паспелі затрымаць 26 мігрантаў. Чарговая спроба сілавога прарыву граніцы адбылася на ўчастку пагранзаставы ў Мельніку.