Польскія памежнікі затрымалі групу з 14 мігрантаў
У панядзелак мяжу Польшчы з боку Беларусі парушылі 17 мігрантаў.
Як паведамляе Памежная ахова суседняй краіны, у раёне Нарэўкі былі затрыманыя 14 чалавек. Група мігрантаў перарэзала драцяную загароду і перайшла на польскі бок. Былі затрыманыя 11 грамадзян Ірана, два грамадзяніна Лівана і адзін — Сірыі.
Яшчэ тры грамадзяніны Ганы былі затрыманыя памежнікамі ў раёне Чарамшы.
Паводле reform.by.
