Польскія памежнікі злавілі 40 мігрантаў
Супрацоўнікі Падляшскага аддзялення памежнай службы затрымалі 40 чалавек за перасячэнне польска-беларускай мяжы насуперак дзеючым нормам. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.
Памежны патруль у ваколіцах Бабі-Гары (Гайнаўскі павет) спыніў замежнікаў без дакументаў на дазвол уезду з Польшчу, якія нелегальна перайшлі мяжу. Усе 40 чалавек — грамадзяне Афганістана: 6 дзяцей, 21 мужчына, 13 жанчын.
Паводле рашэння суду замежнікаў змясцілі ў цэнтры для мігрантаў. Да гэтага часу скаргі на незаконнае перасячэнне мяжы з боку Беларусі паступалі ад Літвы.
Колькасць мігрантаў, затрыманых на літоўска-беларускай мяжы, перавысіла леташнюю ў 16 разоў.
Беларускае Радыё Рацыя