Польскія памежнікі знялі групу мігрантаў, якія ўцякалі ад мяжы
Польскія памежнікі пад Дубічамі Царкоўнымі знялі на відэа групу нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі перабрацца праз мяжу. Відэа з’явілася ў сацсетках памежнікаў.

Паведамляецца, што група спрабавала перабрацца праз бар’ер на тэрыторыю Польшчы. Пасля прыбыцця патруля мігранты адышлі назад у Беларусь.
Замежнікаў вёў праваднік — на відэа ён у шэрай фуражцы, нясе вяроўку. Гэты мужчына гаварыў па-руску з памочнікам і з астатнімі ў групе.
