Польскія перавозчыкі патрабуюць забараніць уезд для беларускіх і расейскіх фур
Польскія перавозчыкі бастуюць. Забастоўку арганізавалі транспартныя кампаніі Люблінскага ваяводства і палітыкі крайне правай партыі „Канфедэрацыя”.
Пратэст пачаўся з прэс-канферэнцыі, пасля чаго грузавыя аўтамабілі накіраваліся ў Варшаву. Грузавікі не заязджалі ў польскую сталіцу, а проста аб’ехалі яе па кальцавой дарозе, паведамляе выданне Mostmedia.
Галоўная прычына забастоўкі — незадаволенасць польскіх перавозчыкаў тым, што іх выцясняюць з рынку беларускія і расейскія перавозчыкі. Свае патрабаванні пратэстоўцы перададуць ураду і дадуць 14 дзён на іх выкананне: „Калі адказу не будзе, мы не спынімся на папераджальнай забастоўцы”, — каментуюць арганізатары забастоўкі.
Забастоўка перавозчыкаў, арганізавана кааліцыяй кансерватыўных палітычных партый, ухваляюць не ўсе прадстаўнікі транспартнай галіны Польшчы.