Польскія школы рыхтуюцца прымаць украінскіх дзяцей
“Бліжэйшымі днямі мы чакаем большай колькасці зваротаў дзяцей з Украіны ў нашы школы”, – заявіў намеснік міністра адукацыі і навукі Дарыюш Пянткоўскі на сённяшняй прэсавай канферэнцыі. Ён таксама казаў пра змены ў адукацыі, якія павінны эфектыўна адаптаваць дзяцей да польскай сістэмы адукацыі:

– Патрэбна будзе дадатковая апека, таксама моўная, дзеля таго, каб бы маглі падрыхтавацца, каб асобы, якія ведаюць польскую, украінскую, расейскую мовы, змаглі дапамагчы дзецям.
Пакуль заявак у школы па ўсёй краіне не так шмат, але мы чакаем, што ў біжэйшыя некалькі дзён гэтая лічба дасягне дзясяткаў ці сотняў тысяч заявак, – дадаў Дарыюш Пянткоўскі. Ён нагадаў, што ў краіне дзейнічае палажэнне аб навучанні дзяцей замежнікаў. Таксама падрыхтаваны ўмовы для студэнтаў з Украіны, якія жадаюць працягнуць навучанне ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
