Польскія спецслужбы: Намеснік кіраўніка ДПК Беларусі назіраў за атакай мігрантаў на памежны пераход «Кузніца»



Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужб Польшчы Станіслаў Жарын апублікаваў фота, на якім, як сцвярджаецца, намеснік кіраўніка беларускага ДПК Раман Падлінёў назірае за атакай мігрантаў на памежны пункт пропуску «Кузніца» 16 лістапада.

«На наш погляд, прысутнасць такой высокапастаўленай асобы падчас нападу на польскую мяжу паказвае маштабы датычнасці беларускіх службаў да гэтай акцыі. Гэта паказвае, што гаворка ідзе пра гібрыдную аперацыю, якая заходзіць далёка за рамкі пытанняў арганізацыі міграцыйнага шляху», — заявіў Жарын.