Польскія ўлады распавялі, што рабіць замежнікам, у якіх скончыліся візы
Мігранты і замежныя турысты не павінны хвалявацца, калі на момант увядзення ў Польшчы каранціну ў іх скончыліся візы або дазволы на часовы від на жыхарства. Як паведамілі ва Упраўленні па справах замежнікаў у Польшчы, падчас эпідэміі ў іх ёсць магчымасць падоўжыць візы або атрымаць дазволы на часовы від на жыхарства па пошце. «Яны не павінны вяртацца на радзіму і не будуць дэпартаваныя з Польшчы, але яны павінны падаць адпаведныя заявы», – прыводзіць «Польскае радыё» словы прадстаўніка службы Якуба Дудзяка.
Тым часам у Польшчы з 5 да 30 тысяч падвысілі штраф за парушэнне прымусовага каранціну. Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што „ў бліжэйшыя тыдні ад грамадзян патрабуецца калектыўная дысцыпліна”.
Фота strazgraniczna.pl