Польскія ўніверсітэты запрашаюць на вучобу



Польскія ўніверсітэты запрашаюць моладзь з Беларусі на вучобу.

Выпускнікі сярэднеадукацыйных установаў, якія маюць карту паляка ці польскія карані, атрымліваюць магчымасць не толькі бясплатна вучыцца, але і атрымліваць стыпендыі, а ў акрэсленых выпадках вызваляюцца ад аплаты за інтэрнаты.

Гаворыць рэктар вышэйшай дзяржаўнай школы інфарматыкі і прадпрымальніцтва ў Ломжы Роберт Хармас:

– Мы лічым, што трэба дапамагаць асобам, якія маюць польскае паходжанне, але жывуць за мяжой. У нашай вучэльні вучыцца каля 30-40 асобаў – перадусім з картай паляка. Вельмі рэдка трапляюцца асобы, якія павінны плаціць за вучобу, бо не маюць карты паляка. Асобы, якія маюць карту паляка, паводле польскага права навучаюцца бясплатна.

Кожны жадаючы на падставе атэстата можа паступіць у польскі ўніверсітэт на платнай аснове. У многіх выпадках плата за навучанне ў Польшчы ніжэй, чым у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя