Польскія выходныя за паўцаны



Зніжкі для турыстаў у Польшчы. З 31 сакавіка па 2 красавіка  праходзіць акцыя «Выходныя за паўцаны». У яе межах турысты могуць атрымаць паслугі са зніжкай у 50 працэнтаў. У Падляшскім ваяводстве да акцыі далучылася больш за 20 турыстычных аб’ектаў. Да прыкладу, гатэль Esperanto ў Беластоку, музей сельскай гаспадаркі ў Цехаўноўцы, забытковы манастыр камедулаў на возеры Вігры. Кажа дырэктарка Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі Сільвія Грудзінская:

– Падляшскае ваяводства вельмі актыўна ўключылася ў гэтую акцыю. Мы маем больш за 20 турыстычных прапаноў з усяго рэгіёна. І гэта разнастайныя турыстычныя прапановы, але перадусім яны тычацца паслугаў начлегу: тут гатэлі прамуюць сябе і заахвочваюць наведаць іх аб’екты. Таксама з’явіліся гастранамічныя прапановы: гэта рэстараны, аграсядзібы. І маем прапановы, якія дапамогуць турыстам пазнаёміцца з Падляшскім ваяводствам.

Партнёрамі акцыі, арганізаванай пад патранатам Міністэрства спорту і турызму Польшчы, з’яўляюцца 450 гатэляў, хостэлаў, рэстаранаў ды іншых аб’ектаў па ўсёй краіне.  Уся інфармацыя пра акцыю «Выходныя за паўцаны» ёсць у інтэрнэце разам з інтэрактыўнай мапай.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя