Польскую мяжу 1-га траўня спрабаваў парушыць 71 мігрант
Польскую мяжу 1-га траўня спрабаваў парушыць 71 мігрант. Спробы ажыццяўляліся з боку Беларусі. Сярод парушальнікаў называюць грамадзян Самалі і Індыі.
Паводле Straż Graniczna, на ўчастку каля Белавежы спрабавалі прарвацца дзве групы мігрантаў. Раніцай граніцу штурмавалі 30 чалавек, а ноччу – 18 чалавек. Польскі бок заяўляе, што ў патрулі ляцелі камяні, петарды, іх спрабавалі сляпіць лазернымі ўказкамі.
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna