Помнік Тызенгаўзу з’явіцца ў Саколцы



«Лаўка Тызенгаўза» з’явіцца ў Саколцы ў межах сумеснага з Гародняй трансгранічнага праекта «Шлях Тызенгаўза».

Улады Саколкі выбралі праект лаўкі сярод пяці прапановаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, піша isokolka.eu.

У межах праекта «Шлях Тызенгаўза», лаўкі з постаццю Антонія Тызенгаўза павінны з’явіцца ў Гародні і Саколцы. Яны будуць азначаць пачатак і канец турыстычнага шляху.  Праект амаль поўнасцю фінансаваны з бюджэту Еўразвязу.

У Гародні за гэтыя грошы  рэстаўруецца таксама былы будынак архіва на плошчы Тызенгаўза, а ў Саколцы рэстаўруюць камяніцу канца 18 ст.

Фота sokolka.pl