Помніць адкуль мы родам



Беларусы, якія выехалі з Беласточчыны у 80-ыя і пачатку 90-ых гадоў, перадаюць родныя традыцыі сваім дзецям. Кася Мойсік, якая нарадзілася і жыве ў Рыме, ведае некалькі моваў, у тым ліку і сваю родную, беларускую:

-Размаўляю па-італьянску, па-польску і па-нашаму. Я жыву ў Рыме, вучуся ва ўніверсітэце. Буду пісаць працу пра дыялекты ангельскай мовы.

Бацькі Касі Мойсік выехалі з Беласточчыны ў Італю ў 90-ыя гады. У хаце сям’я размаўляе на беларускай мове, чаму спрыяе і тое, што кожны год ўлетку яны наведваюць роднае Падляшша.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота drewnopedia.pl