Пра гістарычныя доказы І Сусветнай распавялі ў Студзіводах



У Музеі малой бацькаўшчыны адбылася прэзентацыя праекту «Рэвіталізацыя выявы ваенных магілаў ды могілак перыяду І Сусветнай вайны як значных месцаў у краявідзе Падляшша».

Яго аўтаркай з’яўляецца доктар Таццяна Місіюк з факультэту архітэктуры Палітэхнічнага інстытута ў Беластоку. «Гэтыя месцы – сведчанні пра падзеі пачатку ХХ стагоддзя, якія праходзілі ў гэтай частцы Беласточчыны», – кажа аўтарка:

– У ваколіцах Бельска ёсць шмат магіл і могілак часоў І Сусветнай вайны. У 1915 годзе тут адбываліся крывавыя баі. Гэта дзевяць месцаў: Бельскія могілкі, у Студзіводах, у Грыневічах Вялікіх, у Грыгораўцах тры пахаванні, Арэхвічы, Топчыкава. Там няма вялікіх манументаў, але людзі прыходзяць туды. Там ёсць кветкі, гараць знічы, выкашана трава.

Пасля прэзетнацыі праекту студзіводскі калектыў «Жэмэрва» праспяваў песні на ваенную тэматыку, затым удзельнікі падзеі перайшлі на мясцовыя ваенныя могілкі, дзе ўпрыгожылі памятны крыж народным ручніком.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара