Пра гуманітарныя візы для беларусаў у Польшчы



Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы па гуманітарнай візе, а таксама беларусы, якія прыехалі ў Польшчу з Украіны пасля 24 лютага, могуць атрымаць на тэрыторыі краіны гуманітарную візу.

Пра тое, з якімі складанасцямі можна сутыкнуцца і як паступаць, распавядае прадстаўнік Цэнтру беларускай салідарнасці Антось Жукаў.

Антось Жукаў: Сітуацыя была вельмі складаная ў беларусаў, якія прыязджалі асабліва з Украіны. Не мелі ніякай магчымасці легалізавацца. Былі вялікія складанасці. Адзіная добрая магчымасць была – атрымаць міжнародную ахову на тэрыторыі Польшчы. І мы з самага пачатку пачалі шукаць такія інстументы, якія дапамаглі б беларусам. Цэнтр беларускай салідарнасці пісаў шмат запытаў у Міністэрства ўнутраных спраў, у Міністэрства замежных спраў, каб неяк выправіць гэтую сітуацыю. І ў нас нарэшце гэта атрымалася. Таксама гэта было зроблена пры дапамозе Офіса Святланы Ціханоўскай. У беларусаў з’явілася магчымасць атрымліваць у Польшчы гуманітарныя візы, а таксама атрымліваць гуманітарны від на жыхарства.

РР: Хто зараз мае права на атрыманне гуманітарнай візы непасрэдна на тэрыторыі Польшчы?

Антось Жукаў: Яе могуць атрымаць: па-першае, гэта беларусы, якія ўжо раней мелі гуманітарныя візы і знаходзяцца зараз на тэрыторыі Польшчы легальна. Другая катэгорыя – гэта беларусы, якія пераехалі з тэрыторыі Украіны пасля 24 лютага і прыбывалі на тэрыторыі Украіны легальна. Каб атрымаць гуманітарную візу людзі павінны дэклараваць, што ім пагражае небяспека ў роднай краіне, што яны не могуць вярнуцца ў Беларусь, напрыклад, з-за палітычнага пераследу. Сканчваецца прыём заявак на візы ў канцы гэтага года. Ці будзе працяг нам пакуль складана сказаць. Пакуль навінаў ад Міністэрства замежных спраў Польшчы не было. Мы накіравалі адпаведны ліст. Чакаем адказу.

Цалка матэрыял:

З прадстаўніком ЦБС гутарыла Алеся Вербаловіч. Антось Жукаў раіць усім, хто сутыкнуўся з супрацьпраўнымі дзеяннямі візавага цэнту звяртацца у ЦБС. Там смогуць дапамагчы. Апроч таго, Цэнтр збірае статыстыку па такіх выпадках. Гэта важна для агульнага разумення сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя