Пра трагедыю ў Залешанах раскажуць у Познані



„Залешаны” – пад такой назвай 29 студзеня ў Познані адкрыюць выставу, да ўдзелу ў якой запрошаны мастакі  Лявон Тарасэвіч і Малгажата Дмітрук, а таксама  Агнешка Арнольд – аўтарка фільму “Герой“ пра Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”.

Гэта выстава – дыялог паміж двума мастакамі розных пакаленняў. Абодва – родам з Падляшша, паходзяць з мясцовага  беларускага праваслаўнага асяроддзя. Дмітрук і Тарасэвіч – выкладчыкі Варшаўскай акадэміі выяўленчага мастацтва. Тэма выставы – злачынства ў Залешанах. Справа, пра якую шмат гавораць на Падляшшы, але амаль зусім не ведаюць у іншых рэгіёнах Польшчы.

Лявон Тарасэвіч і Малгажата Дмітрук ствараюць супольны праект, прысвечаны толькі гэтай канкрэтнай прасторы. Малгажата Дмітрук будзе прадстаўляць свае працы на сценах галерэі. Лявон Тарасэвіч  – на падлозе  залаў.

Расказвае Малгажата Дмітрук:

– Я раблю малюнкі на сценах. Мая сям’я паходзіць з ваколіц Залешан. Таму для мяне вельмі блізкія тыя пейзажы. 

Выставу можна наведаць з 29 студзеня па 25 лютага ў гарадской галерэі „Арсенал” у Познані.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя