Прабег салідарнасці з Беларуссю ва Уроцлаве
У суботу, 20 сакавіка, ва Уроцлаве адбыўся прабег на знак салідарнасці з Беларуссю. У ім удзельнічалі і беларусы, і неабыякавыя палякі.
У будучыні такія прабегі будуць адбывацца штотыдзень у суботу. Удзельнікі распавялі, што такія акцыі аб’ядноўваюць беларусаў за мяжой і заахвочваюць палякаў цікавіцца Беларуссю.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
