Праблемы з чыгуначнымі перавозкамі ў Польшчы



Гаворка ідзе пра аднаго з галоўных перавозчыкаў Polregio. Толькі на Падляшшы сёння не выехала 30 чыгуначных саставаў, а гэта кожны чацвёрты цягнік.

Работнікі дамагаюцца падвышэння заробкаў на 700 злотых, але не могуць знайсці паразумення з кіраўніцтвам перавозчыка. Работнікі бяруць адпачынкі або дні, вольныя ад працы, якія ім вызначае заканадаўства. Паводле іх, у Polregio чыгуначнікі зарабляюць нават на некалькі соцень злотых менш, чым у іншых чыгуначных перавозчыкаў. Не афіцыйна паведамляецца, што на 16 траўня прызначаны генеральная забастоўка, калі сітуацыя не зменіцца.

У той жа час ёсць праблемы з авіяцыйнымі пералётамі. Там бастуюць авіядыспетчары, якія патрабуюць паляпшэння ўмоў працы. Калі да заўтрашняй раніцы не дойдуць да паразумення з кіраўніцтвам, то частка самалётаў з Польшчы можа не вылецець.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podroze.onet.pl