Прачыста ў Бельску Падляшскім
21 верасня праваслаўныя вернікі ўспамінаюць Раство Прасвятой Багародзіцы. Вельмі ўрачыста адзначаецца свята ў Бельску-Падляшскім, дзе знаходзіцца і царква ў гонар Нараджэння Дзевы Марыі, у якой і праходзілі галоўныя гарадскія святкаванні.
“Бельск Падляшскі вельмі звязаны з Багародзіцай, а гісторыя Прачысценскай царквы сягае ХІ стагоддзя,” – кажа настаяцель Прачысценскай царквы айцец Юры Багацэвіч:
– Гісторыкі гавораць, што ўжо ў ХІ стагоддзі ў Бельску была Прачысценская царква. А нашая царкава была пабудаваная ў ХV стагоддзі. І з таго моманту бельскія вернікі заўсёду прыходзіў у гэтую царкву і тут адзначалі Раство Прасвятой Багародзіцы і ўшаноўвалі бельскую ікону Божай Маці.
У бельскіх школах з дадатковым навучаннем беларускай мовы, якія ў суседстве царквы, ёсць традыцыя, што ў дзень свята вучні прымаюць удзел у багаслужбе. Раство Прасвятой Багародзіцы – гэта храмавае свята таксама ў Гарадку ды Рагачах.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя