Прачыстая ў Бельску-Падляшскім



Праваслаўнае свята Раства Прасвятой Багародзіцы вельмі ўрачыста адзначалі праваслаўныя ў Бельску-Падляшскім.

dsc_1142

Галоўныя святкаванні прайшлі ў царкве Раства Прасвятой Багародзіцы, дзе сабраліся вернікі з усіх гарадскіх прыходаў. Кажуць вернікі:

– Для жанчыны Божая Маці – гэта самая важная святая. Калі ёсць нейкая праблема, або калі дзякую за штосьці, то першая мая думка пра Божую Маці.

– Яна – нашая заступніца, гэта наша маці, маці ўсяго праваслаўнага народа. Яна нас выратуе і дапаможа.

У час святочнай багаслужбы шматлікія вернікі прыступалі да прычасця – у тым ліку многія дзеткі.  Святкаванні завяршылі хросным ходам.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара