Прадпрымальнікі з Беларусі, Грузіі, Украіны і Польшчы сустрэліся на Сняданку ў Беластоку



Цэнтр падтрымкі грамадскіх арганізацый у цэнтры Беластоку правёў шосты па ліку дзелавы сняданак для прадпрымальнікаў з Украіны, Беларусі, Грузіі і Польшчы ў межах праекта «Сіла сустрэч – сняданак для прадпрымальнікаў».

Госцем сустрэчы стала бухгальтар з Беларусі – спадарыня Святлана, якая акрамя пытанняў пра выбар схемы падаткаабкладання, назвала крытэры выбару патрэбнай формы бізнэсу ў Беластоку і Польшчы:

–  Усё залежыць ад таго, якія дакументы мае тая фізічная асоба. Калі няма сталага побыту, то можна залажыць “spółka z o.o”. Удзельнікі гэтай спулкі могуць быць і замежнымі асобамі. А каб адкрыць “дзеяльнасць гаспадрчу едну асабову”, то патрэбна, каб быў сталы побыт.

Па словах каардынатаркі праекта Ірыны Капланішвілі, такія бізнэс-сняданкі  для прадпрымальнікаў з Украіны, Грузіі, Беларусі і Польшчы будуць працягвацца і надалей. Удзел для ўсіх бясплатны. Праект адбываецца пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Падрабязней тут:

Беларускае Радыё Рацыя