Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Літве ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года



Таварыства беларускай культуры ў Літве і Цэнтр імя Якуба Коласа зладзілі вандроўку ў літоўскае мястэчка Біржы, дзе паўстанцы на чале з Зігмунтам Серакоўскім вялі жорскія баі з царскімі карнікамі.

Распавядае старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч:

– Таварыства беларускай культуры ў Літве і Цэнтр імя Якуба Коласа зрабілі вандроўку ў Біржайскі раён па слядах Паўстання 1863-64 гадоў. Вандроўка адбылася, дзякуючы запрашэнню Біржайскага самакіравання, якое выслала нам яшчэ ў траўні месяцы запрашэнне. І 20 жніўня сабраліся каля 12 чалавек і паехалі ўшанаваць тых, хто змагаўся за незалежнасць нашага народу.

Апошнія дні жніўня заўсёды для Таварыства беларускай культуры ў Літве  арганізацыйна напружаныя. Учора ў Вільні пачаўся мастацкі пленэр, які арганізоўвае Таварыства. А заўтра пачынаецца Другі фестываль беларускай фальклорнай песні «Беларусь старажытная».

Цалкам матэрыял у гукавым файле:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя