Прафесар Міхал Кандрацюк прэзентаваў новую кнігу
„Матэрыяльная культура беластоцкай вёскі і яе змены ў святле народных гаворак ХХ стагоддзя”. Такую назву мае новая кніга выдатнага славіста, дыялектолага, мовазнаўцы, шматгадовага выкладчыка беластоцкага філіяла Варшаўскага ўніверсітэту і Беластоцкага ўніверсітэту, сябры Польскай акадэміі навук – прафесара Міхала Кандрацюка.
Навуковец шматгадоў даследаваў гаворкі беларускіх вёсак на Беласточчыне:
– Па-першае гэта ёсць арыгінальны матэрыял. Ад нікога не перапісаны, а зроблены асабіста. Па-другое, зроблены салідна па-мойму. Таму, што я не люблю працы абы якой. Калі ўжо, што рабіць, так дасканала і добра. То другая цэннасць.
Прэзентацыя кнігі і сустрэча з прафесарам Міхалам Кандрацюком адбылася ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Мерапрыемства ладзіла Культурнае таварыства „Русь”.
Беларускае Радыё Рацыя