Прафесару Аляксандру Баршчэўскаму – 85



85-гадовы юбілей адзначае беларускі пісьменнік з Беласточчыны, даследчык беларускай літаратуры ды культуры Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі).

«Прафесар Аляксандр Баршчэўскі карыстаецца беларускім словам вельмі асабліва»,— кажа ягоны колішні студэнт, сёння дырэктар Беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім, Андрэй Сцепанюк: 

— Здольнасць выкарыстання беларускага слова ў Алеся Барскага — аграмадная. Ён не толькі прафесар Аляксандр Баршчэўскі, але і пісьменнік Алесь Барскі. Гэта — наша гісторыя. Гэта нешта, што адыграла вялікую ролю тут, у нас, на Беласточчыне. Тое, што зрабіў прафесар Баршчэўскі, вельмі важнае. Думаю, што цяпер трэба зычыць не 100, а 150 гадоў. Каб ён у добрым здароўі правёў гэтыя гады, і каб служыў надалей так, як ён служыць беларускай справе тут, у Польшчы.  

Алесь Барскі друкуецца з 1956 года. З’яўляецца аўтарам многіх паэтычных зборнікаў, універсітэцкіх падручнікаў, артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры, ды перакладаў на польскую мову.

З 1993 года прафесар Аляксандр Баршчэўскі з’яўляеццатаксама старшынёй Цэнтральнага камітэта алімпіяды па беларускай мове.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя  

Фота: powiat.hajnowka.pl