Праграма імя Каліноўскага абвясціла дадатковы набор



Польшча абвясціла дадатковы набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага.

Усе адлічаныя ў Беларусі студэнты, а таксама іншыя рэпрэсаваныя, атрымаюць магчымасць працягваць навучанне ў Польшчы.

Веданне польскай мовы не заяўляецца ўмовай атрымання стыпендыі. Удзельнікамі КК — III могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, да якіх пасля 9 жніўня ў выніку супрацьпраўных дзеянняў беларускіх уладаў адносіцца адна з наступных абставінаў:

– Затрымлівалі, арыштоўвалі, збівалі, катавалі – Звольнілі з працы ці адлічылі з ВНУ – Падвяргалі эканамічнаму ці псіхалагічнаму ціску, які зрабіў немагчымым працягваць адукацыю альбо працу ў Беларусі.

Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага плануе накіраваць усіх асобаў на гадавы курс польскай мовы (акрамя тых, хто валодае мовай і можа пацвердзіць гэта адпаведным сертыфікатам). Пасля гэтага кандыдаты будуць паступаць у выбраныя ва ўніверсітэты.

Студэнты атрымаюць штомесячную стыпендыю ў памеры 1250 злотых на бакалаўрэаце (1-3 год навучання на адзінай пяцігадовай праграме) і 1500 злотых на магістратуры (4-5 год на адзінай пяцігадовай праграме).

Спіс неабходных дакумэнтаў для падачы заяўкі ТУТ.