Праграма святкавання 105-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі ў Беластоку



Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы і Беларуская дыяспара ў Беластоку арганізуюць святкаванні 105-х угодкаў Акту 25 Сакавіка 1918 г. Дзень Волі адзначаецца беларусамі ўжо звыш стагоддзя і яднае нас усіх ідэя незалежнай, беларускай дзяржавы.

Арганізацыйны камітэт

Беларускі саюз у Рэчы Паспалітай

Беларуская дыяспара Беластока

Беларускае гістарычнае таварыства


Праграма святкавання субота 25.03.2023

13.00 –13.30

Ускладанне кветак арганізатарамі перад Следчым арыштам у Беластоку пры памятнай табліцы ад вуліцы Каперніка, ушаноўваючы памяць Макара Краўцова, аўтара гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які паводле гісторыкаў быў закатаваны савецкімі карнікамі ў падвалах беластоцкай турмы.

14.00 – 15.00
Святочная акцыя з нагоды Дня Волі, 105-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі на Рынку Касцюшкі перад помнікам Пілсудскаму

15.30 – 17.30

Канцэрт з нагоды Дня Волі

Wschodnioeuropejska Akademia Nauk Stosowanych WANS раней Wyższa Szkoła Finansów i Zarządzania – ul.Ciepła 40

Пасланне ад Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі – Івонкі Сурвіллы

– Традыцыйная і ўзнёслая хвіліна святкавання, уручэнне букетаў бел-чырвона-белых кветак, як падзяка заслужаным асобам і ўстановам.

– Канцэртная частка святкавання:

– Выступ знакамітага беластоцкага барда, опернага спявака, мастака Алега Кабзара

– Выступ сямейнага гурта «Бартосікі»: Зміцер Бартосік – гітара, вакал, аўтар песень; Тацяна Карпіловіч – баян; Юстына Карпіловіч – гітара, вакал, аўтарка песень; Геральд Бартосік – вакал.

Завяршэнне святкавання. Супольнае спяванне гімну „Магутны Божа

Ад ім’я арганізатараў: Ян Абадоўскі, Яўген Вапа, Aлег Латышонак

У праграме могуць быць змены ў сувязі з абставінамі незалежнымі ад арганізатараў.