У Беластоку адзначылі Дзень Волі (абноўлена)
104-ыя ўгодкі БНР. Да ўрачыстасцяў, арганізаваных беларусамі Беластока, далучыліся лідары дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка. Перадусім яны ўсклалі кветкі перад беластоцкай турмой, дзе сярод іншых беларускіх дзеячаў быў забіты Макар Краўцоў, аўтар гімна Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым Ціханоўская, Латушка разам з іншымі беларускімі і польскімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі выступілі на мітынгу ў цэнтры Беластока на Рынку Касцюшкі, дзе сабралася каля 1000 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі. Святкаванне працягнулася ў Беластоцкім тэатры лялек.

Поўная заля стоячы прывітала Святлану Ціханоўскую воплескамі:
– 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бел-чырвона-белы сцяг, герб “Пагоня” і вокліч “Жыве Беларусь!” Але, каб святкаваць нам гэты дзень далей, нам з вамі трэба прайсці няпросты, пакручасты шлях, і мы пройдзем яго разам! Дзеля гэтага мы павінны дамагчыся вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз антываенны рух, пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных, абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу і пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.
Ад імя ўкраінская дыяспары ў Беластоку выступіў Антон Галавач:
– Я тут вельмі шмат займаюся бежанствам і валанцёрствам і вельмі шмат выпадкаў, калі беларусы прымаюць бескаштоўна бежанцаў з Украіны. Таксама я хачу падзякаваць палякам за моцную дапамогу ўкраінскім уцекачам, і хацеў бы, каб такая ж дапамога была і для беларускіх уцекачоў на тым самым роўні. Спадзяюся, што ў наступным годзе 105 гадоў з дня заснавання БНР, на Дзень Волі, мы ўсе сустрэнемся ў Менску.
Традыцыйна ў Дзень Волі ў Беластоку ўручылі сімвалічныя бел-чырвона-белыя букеты выбітным асобам. Прадстаўнікі беларускай дыяспары Ян Абадоўскі і Марына Ляшчэўская былі адзначаныя за арганізацыю шматлікіх акцыяў пратэсту і салідарнасці, дапамогу бежанцам. Прадстаўніца беларускае меншасці Юліта Сцепанюк была адзначаная за абарону беларускага садка №14, букет перадалі і дырэктарцы гэтага садка Люцыі Німеровіч, якая захварэла і не змагла прысутнічаць на цырымоніі.
Урачыстасць завершылася канцэптуальнай праграмай з беларускіх і ўкраінскіх гімнаў у выкананні «Вольнага хору», за імі адмысловыя сэты сыгралі Зміцер Вайцюшкевіч і NaviBand.
Падчас імпрэзы збіраліся сродкі для беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Беларусь і Украіну.
***
Анлайн-трансляцыя з Дня Волі ў Беластоку.
Музычная праграма скончылася выкананнем „Вольнага хору” гімнаў Украіны і Беларусі („Магутны Божа”). Імпрэза завершылася воклічамі „Жыве Беларусь!”

***
На сцэне – гурт NaviBand.



***
Выступае адзін з любімых музыкаў усіх пакаленняў – Зміцер Вайцюшкевіч.

***
Пачаўся канцэрт з выступу „Вольнага хору”.



***
Адбылося ўзнагароджанне грамадскіх актывістаў з Беласточчыны, якія дапамагаюць беларусам і працуюць на карысць развіцця беларушчыны.



***
Хвіліна маўчання па забітых ва Украіне.


***
З прамовай выступіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, які падзякаваў за працу дэмакратычным лідарам Беларусі Святлане Ціханоўскай і Паўлу Латушку, а таксама ўзгадаў палітвязня Анжаліку Борыс.


***
Павел Латушка падкрэсліў важнасць запачатквання вызваленчага руху Беларусі і актывізацыю працы пераходнага кабінета на міжнароднай арэне.

***
Заля вітае Святлану Ціханоўскую воплескамі стоячы. Яна прывяла дадзеныя, што ў прадстаўнікоў НАТА маецца разуменне закладніцкай сітуацыі беларускага народу.





***
Урачыстасць перанеслася ў Беластоцкі тэатр лялек, дзе пры поўнай залі распачалося камернае святкаванне Дня Волі. Слова ўзяў Яўген Вапа, які падкрэсліў, што 104-я гадавіна Дня Волі не проста пафас літаратуры, не прыгожае слова, але акт барацьбы, які вымагае жыццё.







Бел-чырвона-белы ланцуг як сімвал змагання за Волю беларусамі.
***
Франак Вячорка падзяліўся меркаваннем, чаму беларусы не павінны абвінавачвацца ў злачынствах рэжыму Лукашэнкі.

***
Працуе вольны мікрафон, прысутныя задаюць пытанні.





***
Выступіў дэпутат Сойму Кшыштаф Трускаляскі.

Абодва польскія прамоўцы скончылі свой выступ воклічам „Жыве Беларусь!”
***
Слова ўзяў намеснік Прэзідэнта горада Рафал Рудніцкі.

***
На мітынгу вельмі шматлюдна. У людзей на рынку Касцюшкі прыўзняты настрой. Яны, затойваючы дыханне, слухалі выступы Ціханоўскай і Латушкі. Прысутная трымаюць велічэзны бел-чырвона-белы сцяг. Мітынг крыху падводзіць апаратура, магутнасці недастаткова, каб ахапіць гарадскую прастору цэнтра. Таксама прысутныя заўважаюць, што беларускі нацыянальны сцяг не быў вывешаны побач з украінскім, польскім і гарадскім. Тым не менш, удзельнікі рады сходу, бо ён адбываецца ў варунках, якія ў Беларусі дагэтуль немажлівыя.


















***
Выступае Павел Латушка.

***
Выступілі Яўген Вапа, Павел Станкевіч, выступае Святлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская пачала сваю прамову з узгадвання Анжалікі Борыс. Гучыць засцярога, каб перамагчы зло і выратаваць Беларусь з тла вайны, агучаны вынікі перамоваў: была створана працоўная група па правах уцекачоў. Гучыць заклік успрымаць Беларусь асобна ад агрэсіі Расеі.
Гучыць патрабаванне недыскрымінацыі беларусаў, якія гатовыя і жадаюць працягваюць змагацца за вольную Беларусь. Праводзяцца паралелі з Пілсудскім і Касцюшкам. Ніколі не позна навучыцца крытычна мысліць, і пачаць адбудоўваць краіну. „Хай воля будзе вечна з намі! Жыве Беларусь!”


***
На мітынгу прысутнічаюць кіраўніцтва горада, беларускія дзеячы, польскія палітыкі.



***
Тым часам на Рынку Касцюшкі, на цэнтральным пляцы Беластока збіраецца мітынг пад беларускімі і украінскімі сцягамі.







***
Выступілі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Яўген Вапа.






***
Дзень Волі ў Беластоку распачаўся праз ускладанне кветак беларускай супольнасцю перад Следчым арыштам у Беластоку ад вуліцы Каперніка. Менавіта на муры гэтага будынку знаходзіцца памятная табліца ў гонар Макара Краўцова, аўтара гімна Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Паводле гісторыкаў Краўцоў быў закатаваны савецкімі карнікамі ў падвалах беластоцкай турмы пасля верасня 1939 года.
Сярод урачыстых гасцей Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Яўген Вапа і шматлікая беларуская супольнасць.
Адкрыў урачыстасць старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа, які далей вёў гэтую частку святкавання.
Асобна ўскладзены вянок ад Прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага.










***
На ўскладанне кветак збіраюцца мясцовыя грамадскія і палітычныя дзеячы, ужо прыехаў і Павел Латушка.





***
Акт 25 Сакавіка
25.03.1918 — 25.03.2022
Праграма святкавання
104-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі ў Беластоку
«За вашу і нашу свабоду»
Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы і беларуская дыяспара ў Беластоку
арганізуюць святкаванні 104-х угодкаў Акту 25 Сакавіка 1918 г. Дзень Волі адзначаецца
беларусамі ўжо звыш стагоддзя і яднае нас усіх ідэя незалежнай, беларускай дзяржавы. У найважнейшы для вольных беларусаў Дзень беларуская грамада Падляшша хоча выказаць сваю падтрымку і салідарнасць з Украінай, якая змагаецца з расейскай агрэсіяй.
Праграма святкавання — Беласток
пятніца 25.03.2022
16.30
Ускладанне кветак арганізатарамі і запрошанымі беларускімі палітычнымі лідарамі Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам перад Следчым арыштам у Беластоку ад вуліцы Каперніка пры памятнай табліцы ў гонар забітых, у тым ліку Макара Краўцова, аўтара гімна Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які паводле гісторыкаў быў закатаваны савецкімі карнікамі ў падвалах беластоцкай турмы пасля верасня 1939 года.
17.00
З нагоды 104-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі на Рынку Касцюшкі перад помнікам Пілсудскаму адбудзецца мітынг у падтрымку Вольнай Беларусі і Вольнай Украіны з удзелам Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі.
18.00
Беластоцкі тэатр лялек — вуліца Каліноўскага, 1
Урачыстая частка ў гонар 104-й гадавіны БНР. У час святкаванняў ўручаюцца заслужаным асобам букеты бел-чырвона-белых кветак. Пасля выступіць легенда беларускіх пратэстаў «Вольны хор» са спецыяльна падрыхтаванай праграмай. Спадарожнічаць яму будзе дуэт
NaviBand і Todar (Зміцер Вайцюшкевіч).
Канцэрт таксама будзе транслявацца анлайн на хвалях Беларускага Радыё Рацыя 98,1 FM
i 99,2 FM www.racyja.com і на канале YT “Вольнага хору” https://youtu.be/Ti8zEITjunU
Ад імя арганізатараў
Фонд «Тутака» — Павел Станкевіч
Беларускі саюз у Рэчы Паспалітай — Яўген Вапа
Беларускае гістарычнае таварыства — Анатоль Вап
Беларуская дыяспара Беластока — Ян Абадоўскі
Фонд «Беларусь 2020» — Марына Ляшчэўская
«Вольны хор»
Мерапрыемства пройдзе дзякуючы падтрымцы:
горада Беластока,
Амбасады Бельгіі ў Польшчы ды ў Літве
Прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы ды ў Балтыйскіх краінах.
У праграме могуць наступіць змены ў сувязі з абставінамі незалежнымі ад арганізатараў
У сувязі з эпідэміялагічнымі абмежаваннямі просім перасцерагаць абавязваючыя адміністрацыйныя і эпідэміялагічныя распараджэнні.

***
Deklaracja z 25 marca
25.03.1918 – 25.03.2022
Program uroczystości
104. rocznicy Białoruskiej Republiki Ludowej w Białymstoku
„Za wolność waszą i naszą”
Białoruska mniejszość narodowa w Polsce oraz diaspora białoruska w Białymstoku organizują obchody 104. rocznicy Deklaracji z 25 marca 2018 r. Dzień Wolności jest obchodzony przez Białorusinów od ponad wieku i łączy nas idea niezależnego państwa białoruskiego.
W najważniejszym dla wolnych Białorusinów Dniu społeczność białoruska Podlasia chce wyrazić swoje poparcie i solidarność z walczącą z rosyjską agresją Ukrainą.
Program obchodów – Białystok
piątek 25.03.2022
16:30
Złożenie kwiatów przez organizatorów i zaproszonych białoruskich liderów politycznych przed Aresztem Śledczym w Białymstoku przy ulicy Kopernika pod tablicą upamiętniającą Makara Krawcowa, autora hymnu Białoruskiej Republiki Ludowej „My wyjdziem szczylnymi radami”. Został on, zdaniem historyków, zakatowany w lochach białostockiego więzienia po wrześniu 1939 roku.
17:00
Z okazji 104. rocznicy Białoruskiej Republiki Ludowej na Rynku Kościuszki przed pomnikiem Piłsudskiego odbędzie się wiec na rzecz Wolnej Białorusi i Wolnej Ukrainy.
18:00
Białostocki Teatr Lalek – ul. Kalinowskiego 1
Uroczysta impreza na cześć 104. rocznicy BRL, podczas której zostaną wręczone zasłużonym osobom bukiety biało-czerwono-białych kwiatów. Następnie wystąpi ze specjalnym programem „Wolny Chór” – legenda białoruskich protestów. Towarzyszyć mu będzie duet NaviBand i Todar (Źmicier Wajciuszkiewicz).
Koncert będzie również transmitowany online na antenie Białoruskiego Radia Racja
98,1 FM i 99,2 FM www.racyja.com i na YT kanale Volnego Choru https://youtu.be/Ti8zEITjunU
W imieniu organizatorów
Fundacja Tutaka – Paweł Stankiewicz
Związek Białoruski w Rzeczypospolitej – Eugeniusz Wappa
Białoruskie Towarzystwo Historyczne — Anatol Wap
Białostocka diaspora — Jan Abadouski
Fundacja Białoruś 2020 — Maryna Leszczeuskaja
„Wolny Chór”
Wydarzenie odbędzie się przy wsparciu:
miasta Białystok
Ambasady Belgii w Polsce i w Litwie
Przedstawicielstwa Flandrii w Polsce i krajach bałtyckich.
Program może ulec zmianie ze względu na okoliczności niezależne od organizatorów.
Ze względu na ograniczenia epidemiologiczne prosimy o przestrzeganie obowiązujących przepisów administracyjnych i epidemiologicznych.
