Прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да Дня Герояў



Прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да Дня Герояў 26 лістапада ў Варшаве.

На пасяджэнні былі разгледжаныя асноўныя рабочыя моманты, кажа адзін з арганізатараў Марша Вячаслаў Сіўчык, рух Салідарнасці «Разам»:

–  Былі разгледжаныя асноўныя рабочыя моманты, быў  зварот да розных структураў, каб яны зрабіліся суарганізатарамі вулічных акцыяў 26 лістапада. І хацеў бы звярнуцца да беларусаў Варшавы, каб яны прыходзілі а 13.00 на месца збору, вуліца Новы Свят, 15. Гэта  каля скрыжавання Новы Свят і Іерусалімскай. Бо адтуль у 13.30 рушыць калона ў кірунку помніка Каперніка.

Давайце будзем 26 лістапада разам, давайце пакажам і Варшаве, і свету, што мы памятаем пра нашых нацыянальных герояў.

Арганізатары запрашаюць у гэты дзень усіх беларусаў аб´яднацца разам і паказаць Варшаве і ўсяму свету, што мы памятаем нашых герояў, і не толькі ўдзельнікаў Слуцкага паўстання, а і ўсіх тых, хто аддаў сваё жыццё за Незалежнасць Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя