Прайшоў апошні фэст сёлетняга выпуску “І там жывуць людзі”
У вёсцы Пухлы, што ў Нарваўскай гміне, Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы зладзіў беларускі фэст “І там жывуць людзі”. Згодна з ідэяй мерапрыемства, жыхары невялікай падляшскай вёскі атрымалі нагоду пачуць ды пагуляць пры беларускай музыцы. Гэта быў апошні ў гэтым годзе такі фэст Беларускага музея. “У нашай памяці застануцца людзі, якіх мы сустрэлі, для якіх мы гралі”, – кажа Мацей Сніткоўскі з калектыва “Арт.Пронар” з Нарвы:
– Усе гэтыя людзі, што былі на фэстах, усе людзі, якія, як падаецца, не бываюць на фэстах, не бываюць на некалькіх імпрэзах. Бо ў гэтых вёсках не адбываецца ніякіх імпрэз. А дзякуючы Беларускаму музею і цыклу фэстаў такія імпрэзы могуць адбывацца.
Калектыў “Арт.Пронар” удзельнічае ў праекце “І там жывуць людзі” з самога пачатку. Сёлетні выпуск фэстаў юбілейны – дзясяты. Цягам гэтага часу прайшо 65 фэстаў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара